Нечат этой страницы

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Наваполацка” Бібліятэка ім. Ул. Караткевіча

11 Sep,2017
блог собакифонари охота

ДУК “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма горада Наваполацка”

 

Бібліятэка ім. Ул. Караткевіча

 

«Сусвет

   Францыска Скарыны»:

 

 

віртуальная выстава

Падрыхтавала: бібліятэкар 1-ай катэгорыі,

Макрыцкая, А.В.

 

 

 

 

Наваполацк, 2017 г.

 

         2017 год багаты на юбілейныя даты, сярод якіх самая значная – 500-гадовы юбілей першай друкаванай беларускай кнігі. Гэтая дата нагадвае, што паўтысячы гадоў таму на нашым небасхіле, асвятліўшы цемру Сярэднявечча, узышла зорка Францыска Скарыны, якога час паклікаў на вялікую справу – падараваць нашым продкам першую друкаваную кнігу.     

 6 жніўня 1517 года – дзень нараджэння беларускага кнігадруку, у чэшскай Празе ўбачыла свет першая друкаваная кніга Францыска Скарыны — «Псалтыр».

Бібліятэка імя Ул. Караткевіча запрашае ўсіх жадаючых пазнаёміцца з віртуальнай выставай пад назвай «Сусвет Францыска Скарыны».

Дзякуючы выставе вы пазнаяце пра жыццё выдатнага вучонага, пісьменніка і асветніка. Даведаецеся пра яго вялікія справы і іх значэнне не толькі для нашай краіны, але і для ўсіх зямель усходніх славян.

Апроч гэтага мы прапануем вам пералік кніг з якіх вы можаце запазычыць глыбейшыя веды па тэме гісторыі друкарства і жыццядзейнасці Францыска Скарыны. Большасць зкземпляраў – навінкі. Сярод іх ёсць сапраўдныя скарбы літаратуры з цікавымі тэкстамі, займальнымі фактамі і выдатнай паліграфіяй.

І напрыканцы вас чакае   інтэлектуальна-жартоўны тэст “Хто ты Францыску Скарыне?”Хочаце  пазнаць, што гэта такое? Зайдзіце, праверце свае веды! Добры настрой гарантаваны!

Тэст «Кто ты Франциску Скорине?» (на рускай мове).

 

Спіс літаратуры:

1. Асветнікі зямлі Беларускай : Х - пачатак ХХ ст. : энцыкл. даведнік / рэдкал.: Г. П.Пашкоў [і інш.]. – Мн. : Бел. Энцыкл., 2006. – 496 с.

2. Бутрамееў, У. П.  Вялікія і славутыя людзі зямлі беларускай :  энцыкл. для дзяцей /  У. П. Бутрамееў. – Мн. :  Бел. Энцыкл,  2005. –  127 с.

3. Казбярук, У.М. Францішак Скарына : навукова-папул. нарыс / У. М. Казбярук. – Мн. : Маст. літ., 2003. – 174 с.

4. Клышка, А. Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга : нарыс / Анатоль Клышка. — Мінск : Беларусь, 2016. — 199 с.

5. Лойка, А. А. Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае : раман-эсэ / А. А. Лойка. –  Мн. : Маст. літ., 2009. – 367 с.

6. Суша, А. А. Францыск Скарына : у 3 ч. / А. Суша. –  Мн. : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016.

7. Францыск Скарына на мовах народаў свету / укладанне, пасляслоўе Алеся Карлюкевіча ; прадмова Алеся Сушы. — Мінск : Звязда, 2014. — 136 с. : іл.

8. Цітоў, А. К. Шляхамі Францыска Скарыны = Дорогами Франциска Скорины = FrancyskSkaryna'slifepaths / Анатоль Цітоў ; [перакл. на англ. мову: А. Ч. Забэла]. – Мн. : Народная асвета, 2016. – 135 с. 

Прочитано 14784 раз(а) Последнее изменение 12 Sep,2017
Оценить
голос(ов)