Нечат этой страницы

Музыка ў нашых сэрцах...

02 Oct,2025
блог собакифонари охота
Музыка ў нашых сэрцах...

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 30 верасня – напярэдні Міжнароднага дня музыкі ладзіў святочны канцэрт народны літаратурна-музычны калектыў «Крылы». Кіраўнік калектыву зрабіла агляд кніжнай выставы, прысвечанай знакамітым кампазітарам і вакалістам, пазнаёміла з гісторыяй узнікнення гэтага свята. На працягу ўсёй вечарыны вяла канцэрт на беларускай мове, адзначыўшы, што па сваёй мілагучнасці беларуская мова ў тройцы лідэраў сярод моў свету – італьянская, беларуская, французская. «Мілагучнасць падобна музыцы!» – зазначыла Галіна Сяргееўна Сташкевіч.

У камернай зале для аматараў музыкі на фартэпіяна прагучалі мініяцюры Валянціны Пакрапіўнай. Восеньскім настроем былі напоўнены лірычныя песні Ірыны Вашчанка, выкананыя ёю пад гітару. У выкананні Іны Мароз гледачы з задавальненнем паслухалі яе аўтарскія рамансы і песні. Душэўныя ноты настальгіі выклікалі вядомыя эстрадныя песні савецкага перыяду ў выкананні Сяргея Гоманава. Папулярную песню «Подмосковные вечера» спявала зала разам з ім. Да класічнага раманса «Я помню чудное мгновенье…» звярнулася Алена Штукіна. Праспявала яна і асабістыя песні.

Прагучалі і песні, напісаныя кампазітарамі на вершы Сяргея Ясеніна, якому 3 кастрычніка спаўняецца 130 год з дня нараджэння, у выкананні Міхаіла Зудзілава. Прагучалі і аўтарскія песні барда.

Амаль паўтары гадзіны гучала цудоўная музыка, якая разнастайнай мелодыяй з мажорна-мінорнымі нотамі адклікаецца ў нашых сэрцах. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

Прочитано 118 раз(а) Последнее изменение 02 Oct,2025
Оценить
голос(ов)