Нечат этой страницы

Ехала Каляда з Полацку…

22 Jan,2024
блог собакифонари охота
Ехала Каляда з Полацку…

…ды затрымалася ў Наваполацку. Цэльны тыдзень калядны гурт з бібліятэкі імя Я.Коласа наведваўся ў госці да навапалачан. Вяселыя ражаныя даравалі радасць, пазітыў і добры настрой.

Завіталі яны і ў сацыяльна-педагагічны цэнтр. Дзед з бабуляй, цыганка і каза забаўляліся з гаспадарамі гульнямі, танцамі, песнямі. Асабліва важнай для хлопчыкаў і дзяўчынак стала калядная варожба, якая кожнаму прадказала толькі самае добрае і станоўчае. Варожба ў святочныя вечары самая сапраўдная! Дык няхай спраўдзяцца мары ўсіх нашых дзяцей, а дарослым хопіць сіл, каб гэтаму садзейнічаць.

Прочитано 81 раз(а)
Оценить
голос(ов)