У вершах і песнях цябе ўслаўляем…

02 Feb,2023
блог собакифонари охота
У  вершах  і  песнях  цябе  ўслаўляем…

У апошні дзень студзеня ў зале мастацтваў ЦБ імя У.Маякоўскага літаратурна-музычнае аб’яднанне “Крылы” ладзіла краязнаўча-тэматычную вечарыну-канцэрт “У вершах і песнях цябе ўслаўляем, любімы наш горад”, прысвечаную 65-годдзю Нафтаграда, Году міру і стварэння. Пакуль збіралася публіка на экране дэманстраваўся дакументальны фільм “Белы горад”. Адкрывала канцэрт кампазітар Валянціна Пакрапіўная з аўтарскай музычнай п’есай “Любімаму гораду”, якая прагучала на фартэпіяна. Кіраўнік аб’яднання “Крылы” Галіна Сташкевіч зрабіла агляд выставы, на якой былі прадстаўлены альбомы пра Наваполацк і кнігі наваполацкіх літаратараў-“крылаўцаў”. Яна зрабіла і захапляльную вандроўку па гораду праз свае літаратурныя замалёўкі “Шчодры падарунак” і “Песня Дзвіны”. У цудоўным выкананні паэта-барда Міхаіла Зудзілава прагучалі лірычныя аўтарскія песні пра Наваполацк “Первая палатка”, “Баллада о Новополоцке”, “В городе вечер”, а таксама песня “Калыска Бацькаўшчыны” Тамары Талкачовай. Прысвяціла юбілею Наваполацка свой санэт “От юбилея к юбилею” і паэтэса Ларыса Сакарэнка. Вершы паэтаў-першабудаўнікоў Нафтаграда Міхаіла Блізнеца, Ніны Дзянісавай і Валерыя Старынскага прачытала Фенія Грынёва. Спявачка і кампазітар Алена Штукіна выканала песню “Мой город”, напісаную ёю на верш Міхаіла Блізнеца. Ветэран ААТ “Нафтан” Аляксандр Ігонін прысвяціў любімаму гораду папулярныя рускія рамансы. На завяршэнне канцэрта ў яе выкананні прагучала песня “Спадчына” паэта Янкі Купалы і кампазітара Ігара Лучанка.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” (Facebook).

Прочитано 343 раз(а)
Оценить
голос(ов)