Нечат этой страницы

Гуканне вясны

28 Mar,2022
блог собакифонари охота
Гуканне вясны

Дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака працягвае работу па праекце “Расцём з беларускай кнігай”. 21, 22, 23 і 24 сакавіка дзеці дзіцячага садочку №19 знаёміліся з народным святам “Саракі” на гульнявай праграме “Гуканне вясны”. Лічыцца, што ў гэты дзень з выраю вяртаюцца 40 відаў розных птушак. А першай з іх – жаваранак.

Дзеці ўважліва слухалі пра свята, адгадвалі загадкі пра птушак, а пасля адправіліся ў падарожжа ў лес, дзе іх чакалі кветачкі і жывёлы, якія прачнуліся ад сну. Дашкаляты змаглі паслухаць і адгадаць самыя вядомыя веснавыя гукі – гукі ручаінак, капежу, дождыку і грому, а таксама шчэбет птушак у лесе.

Мерапрыемства завяршылася “запусканнем” птушак-арыгамі ў неба, якія затым дзеці забралі з сабой.

 {gallery}stories/2022/20220328-vyasna{/gallery}

Прочитано 393 раз(а)
Оценить
голос(ов)