Нечат этой страницы

Дакраніся да роднага слова

25 Feb,2022
блог собакифонари охота
Дакраніся да роднага слова

Якія колеры можна лічыць самымі ”беларускімі“? Такое пытанне гучала ў бібліятэцы імя Якуба Коласа падчас правядзення каляровай акцыі ”Дакраніся да роднага слова“, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Па выніках галоўнымі колерамі Беларусі чакаема былі названы белы, сіні (блакітны), чырвоны, зялёны. Усе ўдзельнікі акціі атрымалі на памяць візіткі з урыўкамі з вершаў вядомых беларускіх пісьменнікаў, у якіх згадваліся названыя колеры.

Таксама бібліятэкарамі быў праведзены агляд беларускай літаратуры, прадстаўленай на выставе ”Матчына мова – мелодыя сэрца“ і прысвечанай пісьменнікам-юбілярам 2022 года, сярод якіх шмат знакамітых іменаў: Якуб Колас, Янка Купала, Пімен Панчанка, Цішка Гартны, Максім Танк і іншыя.

 {gallery}/stories/2022/20220225-dakranisjadarodnagaslova{/gallery}

Прочитано 484 раз(а)
Оценить
голос(ов)