9 снежня адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння вядомага беларускага паэта – Максіма Адамавіча Багдановіча. За сваё кароткае жыццё ён пакінуў багатую творчую спадчыну. Што гэта быў за чалавек, якім было яго жыццё і аб чым ён пісаў у сваіх вершах, можна даведацца з відэапрэзентацыі «Нязгасная зорка Максіма Багдановіча», якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №8.