Нечат этой страницы

Песні сунічных бароў

22 Jun,2021
блог собакифонари охота
Песні сунічных бароў

         Жывапіснае мястэчка Лёзна 19 чэрвеня ў 13-ты раз прымала удзельнікаў і гасцей Віцебскага абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”.

         Народны калектыў “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Наваполацка ў чацвёрты раз прымаў удзел у гэтым свяце. Трэба адзначыць, што за чатыры разы ён сабраў багаты “сунічны ўраджай” узнагарод конкурсу, сярод якіх: гран-пры (Іна Мароз), дыплом лаўрэата першай ступені (Яўгенія Букоціна-Ісупава), дыплом лаўрэата трэцяй ступені (Алена Штукіна), шмат дыпломаў у розных намінацыях.

         На гэты раз работа самога народнага калектыву “Крылы” (кіраўнік Галіна Сташкевіч) была адзначана дыпломам лаўрэата трэцяй ступені. Атрымалі дыпломы за ўдзел у абласным свяце Вадзім Саўроў, Галіна Сташкевіч, Алена Штукіна. Віншуем!

 {gallery}stories/2021/20210622-bari{/gallery}

Прочитано 594 раз(а) Последнее изменение 23 Jun,2021
Оценить
голос(ов)