Дзіцячая бібліятэка імя С.Маршака, працягваючы цыкл выстаў “Размова з чытачом …”, падрыхтавала літаратурную выставу “Павел Місько. Летапісец эпохі” да 90 - годдзя з дня нараджэння знакамітага пісьменніка.
Павел Місько – беларускі пісьменнік, празаік, паэт, публіцыст, перакладчык. У яго творах шмат займальных сюжэтаў, цікавых і вясёлых прыгод, з майстэрствам выкарыстаны элементы казкі.
На выставе можна пазнаёміцца з маленства знаёмымі творамі пісьменніка, такімі як “Прыгоды Бульбобаў”, “Прыйдзі, дзень-залацень!”, “Эрпіды на планеце Зямля”, “Навасёлы”, “Грот афаліны” і інш.
Кнігі П.Місько вучаць спагадзе, сяброўству, справядлівасці, узаемадапамозе, дапамагаюць пазнаць свет дабрыні і прыгажосці.
Запрашаем усіх жадаючых у бібліятэку, каб пазнаёміцца, альбо ўспомніць цікавыя творы Паўла Місько.
{gallery}stories/2021/20210309-razmowa-z-chytachom{/gallery}