Нечат этой страницы

На крылах Любові…

04 Mar,2021
блог собакифонари охота
На крылах Любові…

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 2 сакавіка адбылася вечарына-канцэрт, падрыхтаваная літаратурна-музычным аб’яднаннем “Крылы” да Сусветнага дня пісьменніка і Міжнароднага дня жанчын. На крылах Любові да нас прыйшла Вясна, каб адарыць гэтымі цудоўнымі святамі. 

Вечарына распачалася са знакамітага Пушкінскага раманса “Я Вас любил” у выкананні Аляксандра Ігоніна пад акампанемент Валянціны Пакрапіўнай. У яго выкананні прагучала і вядомая эстрадная песня “Три года ты мне снилась”. Валянціна Пакрапіўная таксама парадавала гледачоў сваімі музычнымі вясеннімі п’есамі. Святочна прагучалі веснавыя музычныя кампазіцыі ў выкананні Фаіны Грынёвай і Аляксандра Нясона, сярод якіх і песня “Весенние метаморфозы” вядомай наваполацкай паэткі Тамары Талкачовай.

У гонар Сусветнага дня пісьменніка на хвалюючыя і адвечныя тэмы кахання, жанчыны, вясны былі прадстаўлены мастацкія творы Вячаслава Атрахімовіча, Галіны Сташкевіч, Андрэя Шнітко. Гучалі і бардаўскія песні ў аўтарскім выкананні Ірыны Вашчанка і Міхаіла Зудзілава.

Дзякуючы разнастайным вершам, песням, лірычным замалёўкам аўтараў і выканаўцаў быў створаны вясенні рамантычны настрой вечарыны. 

 {gallery}stories/2021/20210304-na-krylyah-lubwi{/gallery}

 

Прочитано 538 раз(а)
Оценить
голос(ов)