Нечат этой страницы

Дзень роднай мовы

23 Feb,2021
блог собакифонари охота
Дзень роднай мовы

У лютым, у рамках Года народнага адзінства і святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, ў бібліятэцы імя У.Караткевіча прайшоў паэтычны квілт ”Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю“. Чытачам прапаноўвалася адгадаць аўтара верша і прымацаваць каляровы лісток да яго партрэта. Такім чынам, у бібліятэцы стварылі «палатно» з партрэтаў і вершаў беларускіх паэтаў. Гэта дало магчымасць наведвальнікам бібліятэкі не толькі прыняць удзел у цікавым мерапрыемстве, але і праверыць свае веды ў галіне айчыннай літаратуры. 

Акрамя гэтага ў бібліятэцы прайшла займальная гульня ”Калейдаскоп беларускіх прыказак і прымавак“, падчас якой пры дапамозе перакладнога слоўніка трэба было да прапанаваных рускіх слоў падабраць адпаведныя беларускія, а потым чытачы паспрабавалі прадоўжыць прыказку па-беларуску.

 {gallery}stories/2021/20210223-mova{/gallery}

Прочитано 471 раз(а)
Оценить
голос(ов)