Нечат этой страницы

Тэрыторыя ўсеабдымнай любові Галіны Сташкевіч

21 Dec,2020
блог собакифонари охота
Тэрыторыя ўсеабдымнай любові Галіны Сташкевіч

У межах рэспубліканскай акцыі «Год малой радзімы» у зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя

У межах рэспубліканскай акцыі «Год малой радзімы» у зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 17 снежня адбылася сустрэча пісьменніцы і кіраўніка літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» Галіны Сташкевіч з юнымі гімназістамі.

Гучалі разнастайныя па зместу і літаратурным жанрам мастацкія творы Галіны Сташкевіч на беларускай і рускай мовах. Асобныя творы пісьменніцы сталі шчырым прызнаннем роднай Беларусі, яе прыгожым і жывапісным краявідам.

Галіна Сташкевіч зрабіла своесаблівы экскурс па асноўным падзеям апошніх трох гадоў: у 2018 годзе – Наваполацк, культурная сталіца Беларусі; у 2019 годзе – 75-годдзе вызвалення Беларусі; у 2020 годзе – 75 год Вялікай Перамогі. Ім пісьменніца прысвяціла свае вершы, апавяданні, лірычныя замалёўкі, якія прачытала для дзяцей. З вялікай цікаўнасцю і ўвагай гімназісты слухалі Галіну Сяргееўну, а верш-рэквіем «Кожны чацвёрты, трэці, другі…» нават прачыталі разам.

На экране дэманстраваўся фотапозірк Галіны Сташкевіч на адметныя мясціны любімага горада і прыроду роднага краю. Звярнула яна ўвагу дзяцей і на кніжную выставу, на якой былі прадстаўлены кнігі пра Наваполацк. Напрыканцы сустрэчы прагучала лірычная замалёўка аўтара «Песня Дзвіны».

Літаратурнай сустрэчай Галіна Сташкевіч завяршыла цыкл мерпрыемстваў літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», якія праходзілі пад агульнай назвай «Малая радзіма – ды большай, здаецца, няма…».

 {gallery}stories/2020/20201221-lit-v{/gallery}

Прочитано 539 раз(а) Последнее изменение 21 Dec,2020
Оценить
голос(ов)