Нечат этой страницы

Пясняр зямлі пад белымі крыламі

30 Nov,2020
блог собакифонари охота
Пясняр зямлі пад белымі крыламі

Ў рамках святкавання 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка У.С.Караткевіча бібліятэка, якая носіць яго імя, падрыхтавала для сваіх чытачоў цыкл мерапрыемстваў пад назвай ”Пясняр зямлі пад белымі крыламі“. На абанеменце арганізавана выстава-партрэт ”З любоўю да зямлі і людзей“, на якой акрамя твораў Уладзіміра Караткевіча прадстаўлены цікавыя старонкі яго біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка аб яго творчасці, партрэты аўтара, фотадакументы.

26 лістапада адбылася прэзентацыя ”Быў. Ёсць. Буду!“ работ юных мастакоў студыі выяўленчага мастацтва ”Хамелеон“. У сваіх малюнках дзеці праз ілюстрацыі да твораў пісьменніка адлюстравалі сваё стаўленне і разуменне яго творчасці. Таксама адбыліся паэтычныя чытанні ”Чытаем разам Караткевіча“ і медыяпадарожжа ”Пясняр зямлі пад белымі крыламі“.

І дзеці, дарослыя з задавальненнем акунуліся ў свет знаёмых і любімых твораў знакамітага пісьменніка.

 

{gallery}stories/2020/20201130-korotkevich{/gallery}

Прочитано 557 раз(а)
Оценить
голос(ов)