Нечат этой страницы

Багацце беларускага фальклору

03 Nov,2020
блог собакифонари охота
Багацце беларускага фальклору

Бібліятэка ім.Я.Коласа ў межах цыкла літаратурных этна-выстаў ”Зямля бацькоў – мая зямля“ працягвае знаеміць чытачоў са сваім краем, яго гісторыяй, этнаграфіяй. У лістападзе бібліятэка запрашае наведаць фальклорны фестываль ”Багацце беларускага фальклору“. Фальклор - мастацкі летапіс народа, захавальнік працоўнага вопыту, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Розныя віды народнага мастацтва беларусаў, такіх як вусна-паэтычная творчасць, народная музыка, танцы, разнастайныя віды прыкладнога мастацтва, народны тэатр - усе гэта беларускі фальклор.

Супрацоўнікі бібліятэкі паспрабавалі на кніжнай выставе з дапамогай спецыяльна падабранай літаратуры адлюстраваць усю разнапланавасць і багацце беларускага фальклору. Выстава дае магчымасць усім жадаючым дакрануцца да духоўнай спадчыны беларускага народа, зазірнуць ў мінуўшчыну.  

 

{gallery}stories/2020/20201103-bagatte{/gallery}

Прочитано 561 раз(а)
Оценить
голос(ов)