У дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна з пачатку лютага для наведвальнікаў дзіцячых садкоў праводзіцца гадзіна роднай мовы “Беларусь мая сінявокая”. Бібліятэкары расказваюць дзецям пра нашу Радзіму – Беларусь, краіну, зямлю, дзе мы нарадзіліся і жывём. І што завуць яе “сінявокая” за сіні колер вачэй беларусаў, а таксама за тысячы кропель сініх азёр, што раскіданы па ўсёй краіне.
Дзеці ўважліва слухаюць песні і вершы на роднай мове, на прыканцы сустрэчы з задавальненнем глядзяць мультфільм пра хлопчыка Піліпку.
{gallery}/stories/2020/20200207-belarus-moj/{/gallery}