Ад матуліных слоў цэлы свет прыгажэе…

17 Oct,2019
блог собакифонари охота
Ад матуліных слоў цэлы свет прыгажэе…

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага 15 кастрычніка адбыўся святочны канцэрт літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», прысвечаны Дню маці і Году малой радзімы. Кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч не толькі ладзіла і вяла канцэртную праграму, а таксама чытала свае аўтарскія творы і вершы паэта Юрася Касцюка, прысвечаныя маці. Грыгорый Бердашкевіч павіншаваў матуль са святам прыгожымі музычнымі кампазіцыямі, а Вячаслаў Атрахімовіч пазнаёміў слухачоў са сваім апавяданнем, звернутым да малой радзімы. Гучалі задушэўныя вершы і песні пра любую кожнаму сэрцу матулю, пра родныя вобразы малой радзімы ў выкананні Мікалая Балдоўскага, Яўгеніі Букоцінай-Ісупавай, Юліі Загнетавай, Галіны Загурскай, Маргарыты Змітровіч, Аляксандра Ігоніна, Аляксандра Несона, Дзмітрыя Пугачэўскага, Ларысы Сакарэнка, Алены Штукінай. 

Канцэрт стаў сапраўдным падарункам не толькі для матуль, а і для прыхільнікаў творчага калектыву. Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

 

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/1767-ad-matulinykh-slo-tsely-svet-prygazhee#sigProGalleriac7b55180b0
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 191 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.