Нечат этой страницы

Вераснёвая песня гучыць…

30 Sep,2019
блог собакифонари охота
Вераснёвая песня гучыць…

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 24 верасня прайшоў канцэрт, прысвечаны Году малой радзімы і Міжнароднаму дню міра. Гэтым канцэртам літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» працягнула цыкл мерапрыемстваў пад агульнай назвай «Малая радзіма – ды большай, здаецца, няма…».

Адкрывала канцэрт кампазітар Валянціна Пакрапіўная музыкальнай п’есай «Настальгія». Прыгожую вераснёвую песню склалі літаратурныя творы «крылаўцаў» пра родны куточак малой радзімы. Са сваімі творамі выступілі Вячаслаў Атрахімовіч, Мікалай Балдоўскі, Галіна Загурская, Ларыса Сакарэнка, Галіна Сташкевіч. Была прадстаўлена і госця – вядомая ўкраінская паэтэса з полацкімі каранямі Іна Снарская, якая жыве ў Палтаве. Яна чытала вершы на беларускай і ўкраінскай мовах. Канцэртную праграму таксама склалі ваенна-патрыятычныя і лірычныя песні ў выкананні Аляксандра Ігоніна і Алены Штукінай.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

 

{gallery}/stories/2019/20190930-verasnevaya-pesnya/{/gallery}

Прочитано 1261 раз(а) Последнее изменение 28 Jan,2020
Оценить
голос(ов)