Песні сунічных бароў

09 Jul,2019
блог собакифонари охота
Песні сунічных бароў

Літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» 29 чэрвеня ў трэці раз стала ўдзельнікам абласнога свята-конкурсу самадзейных паэтаў і кампазітараў «Песні сунічных бароў», які знайшоў прапіску ў жывапісным Лёзна. Трэба адзначыць, што кожны раз наваполацкія «Крылы» годна прадстаўляюць свой горад і цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, пры якой паспяхова развіваюцца амаль васемнаццаць гадоў. 

На гэты раз «сунічны ўраджай» творчых дасягненняў літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» склалі чатыры дыпломы: Алена Штукіна – лаўрэат трэцяй ступені ў намінацыі «Лепшы кампазітар», Сяргей Гоманаў – дыпламант у намінацыі «За ўвасабленне нацыянальнай тэмы ў творчасці», Галіна Сташкевіч – у намінацыі «За папулярызацыю самадзейнай літаратурнай творчасці», а народный калектыў «Крылы» (кіраўнік Галіна Сташкевіч) – дыпламант «За папулярызацыю літаратурнай творчасці» ў аглядзе-конкурсе літаратурных пляцовак. 

Больш падрабязна пра свята-конкурс прадстаўлена на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» сацыяльнай сеткі Facebook. Віншуем калектыў і жадаем новых творчых дасягненняў!

 

 

 

 

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/1634-pesni-sunichnykh-baro#sigProGalleria31691e71f4
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 109 раз(а) Последнее изменение 09 Jul,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.