Нечат этой страницы

Беларусь – легендарная, мужная…

26 Jun,2019
блог собакифонари охота
Беларусь – легендарная, мужная…

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 25 чэрвеня ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага адбыўся канцэрт «Беларусь – легендарная, мужная…» народнага калектыва «Крылы». Канцэртную праграму склалі добра вядомыя песні ваеннай пары «Враги сожгли родную хату...», «В землянке», «Синий платочек» у выкананні Аляксандра Ігоніна і Валянціны Пакрапіўнай. Чыталі свае ваенна-патрыятычныя творы Мікалай Балдоўскі, Галіна Загурская, Іна Мароз, Ларыса Сакарэнка, Галіна Сташкевіч. Добры музычны настрой для гледачоў стварала маладая выканаўца Маргарыта Змітровіч, а ў выкананні Міхаіла Зудзілава і Алены Штукінай прагучалі лірыка-грамадзянскія песні, напісаныя на вершы Навума Гальпяровіча, Ніны Дзянісавай, Юрася Касцюка. 

Гэты канцэрт – прызнанне і ўдзячнасць легендарным і мужным абаронцам нашай краіны!

 

 

{gallery}/stories/2019/20190626-1/{/gallery}

Прочитано 1529 раз(а) Последнее изменение 28 Jan,2020
Оценить
голос(ов)