Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

07 Jun,2019
блог собакифонари охота
Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!

Юбілейны дзясяты песенна-лірычны канцэрт-марафон «Прыгожая песня Дзвіны – Наваполацк!» народнага калектыва «Крылы» адбыўся 4 чэрвеня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага. Прэзентацыя-экскурс, прысвечаная Дню горада Наваполацка, была прадстаўлена кіраўніком аб’яднання Галінай Сташкевіч.

З вядомымі эстраднымі і аўтарскімі песнямі на музычную дарожку марафона выходзілі Юлія Загнетава, Маргарыта Змітровіч, Міхаіл Зудзілаў, Ларыса Сакарэнка, Алена Штукіна. Таксама гучалі вершы Мікалая Балдоўскага і Ларысы Сакарэнка. Валянціна Пакрапіўная ў падарунак гораду выканала дзве музычныя п’есы. Пад яе музычны акампанімент аўтарскія лірычныя замалёўкі пра горад, вершы паэтаў-першабудаўнікоў Наваполацка і віцебскага паэта Давіда Сімановіча чытала Галіна Сташкевіч.

Песенна-лірычны канцэрт-марафон стаў чарговым прызнаннем любаму сэрцу гораду, які прыгожай песняй гучыць над Дзвіной.

Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).

 

{gallery}/stories/2019/20190610-1/{/gallery}

Прочитано 1696 раз(а) Последнее изменение 28 Jan,2020
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.