Канцэрт літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», які адбыўся 21 мая ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага, працягнуў цыкл мерапрыемстваў да Года малой радзімы пад агульнай назвай «Малая радзіма – ды большай, здаецца, няма…».
Адкрывала канцэрт піяністка Валянціна Покрапіўная сваёй аўтарскай п’есай «Настальгія». Пад яе акампанімент спяваў Аляксандр Ігонін і чытала лірычныя замалёўкі і апавяданні пра малую радзіму кіраўнік аб’яднання «Крылы» Галіна Сташкевіч. Прагучалі вершы і песні Ларысы Сакарэнка, якія яна прысвяціла двум слаўным гарадам – Наваполацку і Полацку. Упрыгожылі канцэртную праграму і цудоўныя галасы маладой спявачкі Маргарыты Змітровіч і таленавітага кампазітара і спявачкі Алены Штукінай, якая і завяршыла канцэрт вядомай песняй «Спадчына». Асноўную частку канцэрта склалі беларускія літаратурна-музычныя творы, якія і сталі шчырым прызнаннем у любові маленькаму куточку вялікай Радзімы!
Больш падрабязна пра гэта мерапрыемства чытайце на старонцы літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы» (Facebook).
{gallery}/stories/2019/20190523-1/{/gallery}