Нечат этой страницы

Паэзіі нязгаснае святло

24 Mar,2019
блог собакифонари охота
Паэзіі нязгаснае святло

Зала мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 19 сакавіка была запоўнена паэтамі і прыхількамі паэзіі. Літаратурна-музычнае аб’яднанне «Крылы» ладзіла вечарыну-канцэрт «Паэзіі нязгаснае святло», прысвечаную Сусветнаму дню паэзіі. Паэтаў чакала «Трыбуна паэта» – своесаблівы паэтычны Парнас, на якім гучалі вершы мясцовых паэтаў. Былі прадстаўлены вядомыя беларускія і рускія паэты: Ніл Гілевіч, Уладзімір Караткевіч, Уладзімір Маякоўскі, Аляксандр Пушкін, Сяргей Ясенін. 

На вечарыне свае вершы чыталі Мікалай Балдоўскі, Наталля Арцёменка, Марына Змітровіч, Галіна Сташкевіч, Андрэй Шнітко. У выкананні Сяргея Гоманава, Фаіны Грынёвай і Алены Штукінай гучалі прыгожыя лірычныя песні. З вершамі беларускіх аўтараў выступілі госці – ліцэісты Ксенія Гвоздзева, Кацярына Заблоцкая, Сяргей Зубаў. 

 

 

 

 {gallery}/stories/2019/20190324-1/{/gallery}

Прочитано 1881 раз(а) Последнее изменение 24 Jan,2020
Оценить
голос(ов)