Нечат этой страницы

Сакавіцкі настрой душы

11 Mar,2019
блог собакифонари охота
Сакавіцкі настрой душы

У цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага 5 сакавіка да Сусветнага дня пісьменніка і Міжнароднага дня жанчын ладзіўся канцэрт, арганізаваны народным літаратурна-музычным аб’яднаннем «Крылы». Цудоўны святочны настрой стваралі лірычныя песні і вершы пра вясну, жанчыну, каханне. Свае вершы чыталі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Балдоўскі і Галіна Загурская, кіраўнік аб’яднання «Крылы» Галіна Сташкевіч і паэт Андрэй Шнітко. Гучалі песні ў выкананні Яўгеніі Букоцінай-Ісупавай, Фаіны Грынёвай, Юліі Загнетавай, Маргарыты Змітровіч, Міхаіла Зудзілава, Алены Штукінай. Добрым падарункам мілым жанчынам сталі і музычныя кампазіцыі маладога гітарыста Грыгорыя Бердашкевіча. Своесаблівы яркі каларыт унеслі ў канцэртную праграму ўдзельніцы ансамбля народнай песні «Раніца» Цэнтра культуры пад кіраўніцтвам Льва Новікава.

Святочным сакавіцкім настроем душы была запоўнена зала бібліятэкі!

 

{gallery}/stories/2019/20190311-1kril/{/gallery}

Прочитано 2031 раз(а) Последнее изменение 24 Jan,2020
Оценить
голос(ов)