Нізкі паклон табе, малая радзіма!

01 Feb,2019
блог собакифонари охота
Нізкі паклон табе, малая радзіма!

Вечар-канцэрт, які адбыўся 29 студзеня ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага, адкрыў цыкл мерапрыемстваў «Малая радзіма – ды большай, здаецца, няма…» літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», прысвечаны Году малой радзімы.

Пераважна на беларускай мове гучалі прыгожыя вершы і песні «крылаўцаў» пра дарагія сэрцу куточкі роднай зямлі, дзе былі зроблены першыя крокі ў жыццё. Са сваімі творамі выступілі Ганна Аляскерава, Наталля Арцёменка, Міхаіл Зудзілаў, Галіна Сташкевіч, Уладзімір Хвашчэўскі. Гучалі і вядомыя лірычныя песні пра Беларусь у выкананні Фаіны Грынёвай, Маргарыты Змітровіч, Алены Штукінай, а таксама творы пра малую радзіму Юрася Касцюка, які пакінуў цудоўную паэтычную спадчыну. Ад імя гледачоў выступіла Тамара Клопава, якая не толькі прачытала свае вершы пра родную Гомельшчыну, дзе нарадзіла і вырасла, а і выказала падзяку кіраўніку аб’яднання «Крылы» і артыстам за цудоўна падрыхтаваны канцэрт і добры настрой вечара.

Заключным нумарам канцэрта стала песня «Калыска Бацькаўшчыны» Тамары Талкачовай, якую праспяваў Міхаіл Зудзілаў.

{gallery}/stories/2019/20190201-y-krilia/{/gallery}

 

Прочитано 2125 раз(а) Последнее изменение 23 Jan,2020
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.