Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу

30 Jan,2019
блог собакифонари охота
Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу

У мінулым годзе ў мастацкай галерэі «Універсітет культуры» (г.Мінск) адбылася выстава «Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу» студыі выяўленчага мастацтва «Вясёлка» Палаца дзяцей і моладзі г.Наваполацка, прысвечаная творам беларускага паэта і публіцыста, вядомага журналіста, ганаровага грамадзяніна Полацка і Наваполацка Навума Гальпяровіча. З дапамогай педагога студыі Таццяны Антановіч хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі і слухалі вершы Навума Гальпяровіча, выбіралі найбольш блізкія да сябе па настроі, а потым рупліва працавалі над малюнкамі. Вершы паэта натхнілі маленькіх мастакоў на вывучэнне гісторыі роднага краю. 

Вельмі прыемна, што работы, прадстаўленыя ў сталіцы нашай краіны, знайшлі сабе месца і на малой радзіме ўдзельнікаў – у Наваполацку. Так, 29 студзеня ў бібліятэцы імя Я.Коласа адбылося адкрыцце выставы «Малая радзіма. Мясціны, любыя сэрцу». Цяпер кожны навапалачанін зможа пазнаеміцца з цікавымі малюнкамі юных мастакоў. Выстава будзе працаваць да канца лютага, запрашаем усіх наведаць яе.

Посмотрите вложенную галерею изображения онлайн в:
http://novopolotsk-lib.by/index.php/component/k2/item/1365-malaya-radzima-myastsiny-lyubyya-sertsu#sigProGalleria4398b53cfe
joomlamodniyportal.ru

Прочитано 709 раз(а)
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.