Нечат этой страницы

«Восень, восень, ты спяшайся яркай чырванню гарэць…»

16 Nov,2018
блог собакифонари охота
«Восень, восень, ты спяшайся яркай чырванню гарэць…»

У зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага 13 лістапада  прайшоў канцэрт-памяць народнага калектыву «Крылы» да 80-годдзя з дня нараджэння Міхаіла Васільевіча Блізнеца. Гэты канцэрт працягвае цыкл мерапрыемстваў «Яны назаўсёды з намі», прысвечаны слаўным паэтам-першабудаўнікам юбілейнага Нафтаграда, і адбыўся ў межах рэспубліканскай акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018» і Года малой радзімы.

Міхаіл Блізнец працаваў інжынерам-будаўніком БУМ №141 і быў удзельнікам літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы». Вядомы як паэт-песеннік, самадзейны кампазітар, спявак, музыкант.

Прыгожыя лірычныя і грамадзянска-патрыятычныя вершы паэта чыталі Фаіна Грынёва і Галіна Сташкевіч. Яго цудоўныя разнастайныя песні гучалі ў выкананні Сяргея Гоманава, Міхаіла Зудзілава, Людмілы Мяхедка, Алены Штукінай. Зала была запоўнена заварожваючымі гукамі гітары, мандаліны, фартэпіяна, у запісу спяваў і сам аўтар, праз песні вяртаючыся да сваіх слухачоў…

{gallery}/stories/2018/20181116-bliznec/{/gallery}

 

Прочитано 2241 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)