З любоўю да матулі…

18 Oct,2018
блог собакифонари охота
З любоўю да матулі…

Пад знакам Года малой радзімы і да Дня маці ў Беларусі 16 кастрычніка ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага народны калектыў «Крылы» ладзіў вечарыну-канцэрт «З любоўю да матулі…».

У шчырай і душэўнай атмасферы гучалі літаратурна-музычныя творы, прысвечаныя светламу вобразу маці. Для матуль спявалі Сяргей Гоманаў, Аляксандр Ігонін, Людміла Мяхедка, Алена Штукіна. Чыталі вершы Ганна Аляскерава, Вячаслаў Атрахімовіч, Ларыса Гілясева. Са сваімі лірычнымі замалёўкамі пра маці і бацькоўскі дом пазнаёміла Галіна Сташкевіч. Перад удзячнай публікай з вершамі пра маці выступілі навучэнцы дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа, якія з’яўляюцца ўдзельнікамі літаратурнага клуба «Паралелі» (кіраўнік Ірына Быкава).

Асобную частку канцэртнай праграмы склалі духоўныя вершы і песні, прысвечаныя светламу святу – Пакрову Прысвятой Багародзіцы. Напрыканцы вечарыны кожная жанчына атрымала кветку белай хрызантэмы.

{gallery}/stories/2018/20181018-z-lubovy-da-matuli/{/gallery}

Прочитано 2539 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.