Нечат этой страницы

Я з тых, імя каму – будаўнікі!

07 May,2018
блог собакифонари охота
Я з тых, імя каму – будаўнікі!

7 мая ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага адбыўся канцэрт-памяць «Я з тых, імя каму – будаўнікі!», прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння наваполацкага паэта, празаіка, журналіста Юрася Васільевіча Касцюка. 

Гэтым канцэртам народны калектыў «Крылы» адкрыў цыкл мерапрыемстваў «Яны назаўсёды з намі», прысвечаны 60-годдзю Наваполацка і юбілейным датам паэтаў-першабудаўнікоў, якія былі яркімі прадстаўнікамі калектыву. З творчым шляхам Юрася Касцюка пазнаёміла кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч. А потым прагучалі вершы, песні і лірычныя замалёўкі Юрася Касцюка ў выкананні ўдзельнікаў аб'яднання «Крылы»: Наталлі Багданавай, Фаіны Грынёвай, Міхаіла Зудзілава, Людмілы Мяхедка, Паўла Сляпцова, Наталлі Шыпіла, а таксама членаў літаратурнага гуртка «Паралель» палітэхнічнага каледжа і настаўніцы ліцэя Валянціны Маліноўскай. Творы пісьменніка былі прысвечаны любімаму гораду Наваполацку, малой радзіме Плісе, Вялікай Айчыннай вайне і ўсеабдымнай любові.

На працягу амаль паўтары гадзіны гучала прыгожая беларуская мова сапраўднага майстра мастацкага слова. 

{gallery}stories/2018/20180507-kastjuk{/gallery}

 

Прочитано 2429 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)