«Я ад дрэва твайго лісток...»

05 Feb,2018
блог собакифонари охота
«Я ад дрэва твайго лісток...»

Так кажа Навум Якаўлевіч Гальпяровіч пра сябе, звяртаючыся да роднага горада, да любай сэрцу Полацкай зямлі. Старажытны горад над Дзвіной – гэта не толькі выток жыцця, калыска Бацькаўшчыны, крыніца натхнення, але і адпраўная станцыя на вялікім жыццёвым шляху паэта…

5 лютага ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага ў межах акцыі «Наваполацк – культурная сталіца Беларусі 2018» адбылася творчая сустрэча-канцэрт з таленавітым земляком, вядомым пісьменнікам Беларусі, заслужаным журналістам, ганаровым грамадзянінам Полацка і Наваполацка Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам. Дырэктар ЦБС павіншавала Навума Якаўлевіча з юбілеем і ўручыла яму грамату за значны ўклад у культурнае жыццё горада.

На працягу ўсяго вечара гучала прыгожая беларуская мова сапраўднага майстра мастацкага слова, які распавёў пра сябе, пра сваіх родных, сяброў, чытаў свае лірычныя творы, адказаў на пытанні слухачоў. На сустрэчы быў прадстаўлены тэлевізійны дакументальны фільм «Паэт Навум Гальпяровіч» і песні на вершы паэта ў выкананні ўдзельнікаў аб'яднання «Крылы» Ірыны Каралёвай і Алены Штукінай. Прыхільнікі творчасці пісьменніка змаглі набыць кнігі аўтара і атрымаць аўтограф на памяць.

{gallery}stories/2018/20180205-ja-ad-dreva/{/gallery}

 

Прочитано 3225 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.