Нечат этой страницы

Беларуская мова з вушацкім прысмакам

24 Feb,2020
блог собакифонари охота
Беларуская мова з вушацкім прысмакам

Увесь люты ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага праходзіць акцыя “НоваСлова”, якая прысвечана 85-гадоваму юбілею народнага паэта Беларусі Р.Барадуліна, Міжнароднаму дню роднай мовы і Году малой радзімы. 

Кожны дзень наведвальнікам бібліятэкі прадстаўляецца новае беларускае слова з апошняй прыжыццёвай кнігі народнага паэта Беларусі “Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна”. Яна прысвечана маўленню жыхароў Ушаччыны, дзе нарадзіўся і ўзрос Паэт. Пачынаючы са школьных гадоў, ён бесперапынна занатоўваў за роднымі і землякамі асобныя словы, прымаўкі, замовы, стравы, звычаі, гаспадарчыя і жыццёвыя парады. Вось некаторыя з такіх слоў: Глушні, Галамызы, Лапандзей, Падмызнік, Сабакарня, Улонні, Фура і г.д. Але далёка не кожны дакладна разумее іх значэнне. Таму супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўваюць чытачам папоўніць свой слоўнікавы запас адной з найпрыгажэйшых еўрапейскіх моваў.

{gallery}/stories/2020/20200224-Rigor-Baradulin/{/gallery}

Прочитано 801 раз(а) Последнее изменение 24 Feb,2020
Оценить
голос(ов)