Прызнанне Галіны Сташкевіч

15 Nov,2019
блог собакифонари охота
Прызнанне Галіны Сташкевіч

Своесаблівай споведдзю душы стала літаратурная вечарына-сустрэча самабытнай наваполацкай пісьменніцы Галіны Сташкевіч, якую яшчэ ведаюць і як кіраўніка народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Крылы” цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наваполацка. Мерапрыемства адбылося 12 лістапада ў зале мастацтваў цэнтральнай бібліятэкі імя У.Маякоўскага і прайшло пад эгідай Года малой радзімы ў Беларусі.

Пад вядомую музыку Поля Марыя ў выкананнні Валянціны Пакрапіўнай на экране быў прадстаўлены фотапозірк Галіны Сташкевіч, дзе ў фотаздымках аўтара былі паказаны чатыры поры года – як чатыры настроі душы. Такім своесаблівым прызнаннем прыгажосці роднай прыроды распачалася вечарына Галіны Сташкевіч.

У сваіх шматлікіх многажанравых мастацкіх літаратурных творах пісьменніца звярталася да сваіх вытокаў, да роднага горада, да любых і мілых сэрцу людзей. У аўтарскім выкананні гучалі апавяданні, замалёўкі, вершы, афарызмы, абразкі-мініяцюркі, якія напоўнены асаблівым лірызмам і глыбокім філасофскім зместам. Прагучалі песні, напісаныя на вершы Галіны Сташкевіч, у музычным аздабленні і выкананні Сяргея Гоманава, Міхаіла Зудзілава, Алены Штукінай.

Было шмат кветак, цукерак і памятных сувеніраў ад паклоннікаў творчасці Галіны Сташкевіч і яе сяброў з удзячнасцю да аўтара. 

{gallery}/stories/2019/20191115-prysnanne/{/gallery}

Прочитано 1239 раз(а) Последнее изменение 28 Jan,2020
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.