Нечат этой страницы

Слаўна гучыць роднае слова на роднай зямельцы!

24 Feb,2019
блог собакифонари охота
Слаўна гучыць роднае слова на роднай зямельцы!

Канцэрт літаратурна-музычнага аб’яднання «Крылы», які адбыўся 19 лютага ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага, працягнуў цыкл мерапрыемстваў да Года малой радзімы пад агульнай назвай «Малая радзіма – ды большай, здаецца, няма!» і быў прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

Адкрыла канцэрт сваёй аўтарскай замалёўкай «Я люблю цябе, Беларусь!» кіраўнік аб’яднання Галіна Сташкевіч. У выкананні ўдзельнікаў народнага калектыву прагучалі вершы і песні на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. Перад гледачамі, сярод якіх былі і навучэнцы дзяржаўнага ліцэя г.Наваполацка, выступілі: Наталля Арцёменка, Яўгенія Букоціна-Ісупава, Фаіна Грынёва, Маргарыта Змітровіч, Міхаіл Зудзілаў, Алена Штукіна. Гасцямі вечара былі і полацкія паэты, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі – Мікалай Балдоўскі і Галіна Загурская. Заключным нумарам ў выкананні Міхаіла Зудзілава прагучала песня «Жыць» на верш члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамары Талкачовай. 

 

 

 

{gallery}/stories/2019/20190224-krilia/{/gallery}

Прочитано 1961 раз(а) Последнее изменение 23 Jan,2020
Оценить
голос(ов)