На працягу лютага ў дзіцячай бібліятэцы імя А.С.Пушкіна праходзяць урокі роднай мовы для дашкалят. На сустрэчу з дзецьмі завіталі беларускія лялькі: дзяўчыка Ганна і хлопчык Васіль. Разам з імі маленькія чытачы вывучаюць новыя словы, дазнаюцца, што родную мову называюць яшчэ і матчынай мовай, спяваюць калыханкі, разгадываюць загадкі, чытаюць вершы, завучваюць лічылкі і гуляюць. У канцы мерапрыемства з захапленнем слухаюць цікавую казку Дзеда Барадзеда і беларускія народныя песні ў жывым выкананні.
{gallery}/stories/2019/20190219-mova/{/gallery}