Этнаграфічная дыктоўка

21 May,2018
блог собакифонари охота
Этнаграфічная дыктоўка

21 мая ў цэнтральнай бібліятэцы імя У.Маякоўскага прайшла этнаграфічная дыктоўка «Збяры ў сваім сэрцы Беларусь». Ініцыятарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г.Дзяржынска. Шмат гарадоў падтрымалі гэтую ініцыятыву, у тым ліку далучыўся да яе і Наваполацк.

Мерапрыемства прымеркавана да дзвюх падзей: па-першае, Году малой радзімы і, па-другое, Сусветнаму дню культурнай разнастайнасці, які адзначаецца 21 мая. Такая дыктоўка – гэта не толькі праверка ведаў, але і папулярызацыя нацыянальнай традыцыйнай культуры Беларусі, гісторыі і культуры сваёй малой радзімы.

За сорак пяць хвілін удзельнікі павінны былі адказаць на 30 пытанняў у тэставым рэжыме. Першыя пытанні – агульныя па беларускай этнаграфіі і культуры, апошнія – па гісторыі і культуры нашай малой радзімы – Наваполацка.

У дыктоўцы прынялі ўдзел навучэнцы 10 «Д» класа ліцэя г.Наваполацка і чытачы старэйшага ўзросту. Цікаўнасць да роднай культуры і гісторыі аб’яднала людзей некалькіх пакаленняў. 

{gallery}stories/2018/20180521-dyktouka{/gallery}

 

Прочитано 2454 раз(а) Последнее изменение 07 Feb,2019
Оценить
голос(ов)

Оставить комментарий

Убедитесь, что вы вводите всю необходимую информацию, указанную звездочкой (*). HTML код не допускается.