Беларускі ручнік адносіцца да тых прадметаў, якія належаць і мінуламу, і сучаснасці. Шмат стагоддзяў карыстаюцца ім беларусы. Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства папярэдніх пакаленняў. Цікавасць да гэтага прадмета абумоўлена не толькі прыгажосцю яго тканага, вышыванага або плеценага дэкору, але і цеснымі сувязямі з абрадавым жыццём народа, сімволікай шматлікіх функцый. Запрашаем усіх наведаць у бібліятэцы імя Я.Коласа выставу-вітрыну «Адзін з вядомых беларускіх брэндаў», якая прысвечана гэтаму сапраўднаму мастацкаму твору, прыгожаму і непаўторнаму.
{gallery}stories/2018/20180522-bel-brend{/gallery}